BE RU EN

Эрдаган прыляцеў у Карабах на адкрыццё аэрапорта

  • 26.10.2021, 15:25

Самалёт прэзідэнта Турцыі сустрэў кіраўнік Азербайджана.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган сёння, 26 кастрычніка, узялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднага фізулінскага аэрапорта ў Карабаху. Пра гэта паведамляе Azerbaycan 24.

Самалёт прэзідэнта Турцыі прызямліўся ў аэрапорце Фізулі. Яго сустрэў прэзідэнт Азербайджана, разам яны перарэзалі стужку, якая сімвалізуе адкрыццё аэрапорта. Прэзідэнтам уручылі ключ-сімвал Карабаху.

Ільхам Аліеў заклаў першы камень у падмурак аэрапорта 12 студзеня. Першы выпрабавальны палёт у аэрапорце быў ажыццёўлены 22 жніўня.

Тэрмінал аэрапорта можа абслугоўваць 200 пасажыраў за гадзіну. Усе шырокафюзеляжныя самалёты, у тым ліку і вялікія грузавыя, могуць прызямляцца і ўзлятаць у аэрапорце.

Нагадаем, Азербайджан пачаў у лютым будаўніцтва міжнароднага аэрапорта ў Нагорным Карабаху.

Апошнія навіны