BE RU EN

Facebook і YouTube выдалілі відэа прэзідэнта Бразіліі праз фэйкавыя заявы аб COVID-19

  • 26.10.2021, 15:16

Балсанару са скепсісам ставіцца да вакцынацыі.

Facebook і YouTube выдалілі са сваіх платформаў відэа прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, у якім ён зрабіў ілжывую заяву аб тым, што вакцыны ад COVID-19 нібыта «звязаныя» з развіццём СНІДу.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Наша палітыка не дазваляе сцвярджаць, што вакцыны ад COVID-19 забіваюць людзей або прычыняюць ім сур'ёзную шкоду», – заявіў прадстаўнік Facebook.

Раней Балсанару не пусцілі ўнутр адной з рэстарацый у Нью-Ёрку праз адсутнасць прышчэпкі ад COVID-19.

Балсанару са скепсісам ставіцца да вакцынацыі. Прэзідэнт Бразіліі аргументуе сваю адмову ад вакцынацыі тым, што ў яго натуральным чынам з'явіліся антыцелы пасля перанесенага COVID-19.

Апошнія навіны