BE RU EN

40 краін асудзілі рэжым Лукашэнкі за сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі

  • 26.10.2021, 11:53

Заява прынятая ў рамках Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН.

У супольнай заяве больш за 40 краін, якія ўваходзяць у ААН, асудзілі парушэнні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах. Польшча — сярод тых, хто падпісаў і ініцыяваў прыняцце дакумента, паведамляе «Польскае радыё».

Заява прынятая ў рамках Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у сацыяльных, гуманітарных пытаннях і правах чалавека. Дакумент падпісалі ЗША, Вялікабрытанія, Еўразвяз, Ізраіль, Аўстралія, Японія і Паўднёвая Карэя.

Тым часам польскія вайскоўцы пабудавалі 139 кіламетраў агароджы ўздоўж польска-беларускай мяжы. Гэта дапаможа прадухіліць спробы незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі.

Амбасада Ірана звярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай аб дапамозе і супрацоўніцтве ў наладжванні кантакту з іранцамі, якія захраслі на мяжы. Амбасадару Ірана ў РБ удалося паразмаўляць з адным з мігрантаў праз тэлефон. Супрацоўнікі пасольства Ірана выехалі на мяжу з Літвой, каб прааналізаваць сітуацыю на месцы і падрыхтаваць умовы для вяртання мігрантаў на радзіму.

Апошнія навіны