BE RU EN

Нацбанк прадпісаў банкам павялічыць тарыфы: наколькі вырастуць крэдыты для беларусаў?

  • 26.10.2021, 11:40

Рэгулятар назваў новыя памеры ставак за крэдыты.

Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь выпусціў пастанову №306 ад 22 кастрычніка 2021 года "Аб разліковых велічынях стандартнай рызыкі". Сам Нацбанк рэкамендуе іншым банкам падвысіць стаўкі за крэдыты, піша InfoBank.by.

У гэтай пастанове рэкамендуюцца пэўныя стаўкі за крэдыты, і яны вышэйшыя чым у папярэдняй пастанове:

«…для новых крэдытаў у нацыянальнай валюце, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем крэдытаў, выдадзеных на льготных умовах за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў), — 15,33 адсотка гадавых.

На новых крэдытах у нацыянальнай валюце, выдадзеных фізічным асобам (за выключэннем крэдытаў, выдадзеных на льготных умовах за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў), — 20,29 адсоткаў гадавых».

Нагадаем, што раней (у жніўні) для юрыдычных асоб рэкамендаваліся стаўкі 14,87 адсоткі гадавых. А для фізічных асоб - 19,02 адсоткі гадавых.

Таму зараз трэба чакаць падвышэння ставак за крэдыты, прапанаваныябеларускімі банкамі.

Апошнія навіны