BE RU EN

Беларусы Беластока пратэстуюць каля завода IKEA

  • 25.10.2021, 20:05

Беларусы заклікалі шведскае прадпрыемства спыніць супрацоўніцтва з дыктатарскім рэжымам.

Акцыя прайшла каля завода IKEA, побач з польскім мястэчкам Орля, дзе знаходзіцца прадпрыемства шведскай кампаніі, паведамляе «Белсат».

На ўсходзе Польшчы прайшла акцыя пратэсту супраць супрацоўніцтва мясцовага завода карпарацыі IKEA з беларускімі ўладамі.

«Мы сёння пратэстуем супраць некантралюемай закупкі і высечкі дрэва ў Беларусі, і тое, што сёння IKEA супрацоўнічае з дыктатарскім рэжымам і з'яўляецца яго спонсарам», - сказала «Белсату» адна з удзельніц акцыі Наталля Сцепанцова.

У акцыі ўдзельнічалі беларусы, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму праз палітычны пераслед.

Апошнія навіны