BE RU EN

Расея на выходных скараціла пастаўкі газу ў Еўропу праз Беларусь

  • 25.10.2021, 18:37

Прапампоўка газу па газаправодзе Ямал-Еўропа знізілася амаль да 0,3 млн куб. м у гадзіну.

Прапампоўка газу па газаправодзе Ямал-Еўропа за выходныя знізілася амаль да 0,3 млн куб. м у гадзіну. Гэта вынікае са звестак еўрапейскага газатранспартнага аператара Gascade, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак Gascade, прапампоўка газу па Ямал-Еўропе да раніцы панядзелка ўпала да 333 тысяч куб. м у гадзіну з амаль 0,5 млн куб. м у гадзіну ў пятніцу. Такім чынам, дзённыя пастаўкі газу па гэтым газаправодзе могуць скласці амаль 8 млн куб. м.

Пры гэтым «Газпром» браняваў прапампоўку газу па Ямал-Еўропа ў аб'ёме блізу 31 млн куб. м у дзень у кастрычніку і лістападзе.

Транснацыянальны газаправод Ямал-Еўропа праходзіць па тэрыторыі чатырох краін: Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасць - 32,9 млрд куб. м газу ў год.

Апошнія навіны