BE RU EN

У Лёзна ратавальнікі тушаць пажар на ільнозаводзе: відэа

  • 25.10.2021, 17:09

Плошча пажару - блізу 3 тысяч квадратных метраў.

На ільнозаводзе ў гарадскім пасёлку Лёзна 25 кастрычніка загарэўся склад з сыравінай, паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца выкліку, гарэла шаха льнотрасты. Плошча пажару складае амаль 3 тысяч квадратных метраў.

Да ліквідацыі ўзгарання прыцягнулі 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі. Праводзяцца работы па тушэнні пажару і абароне другой паловы падстрэшка.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС

Апошнія навіны