BE RU EN

Кошт нафты WTI дасягнуў максімуму за сем гадоў

  • 25.10.2021, 16:05

Росту кошту спрыяла абмежаваная прапанова сыравіны на рынку.

Кошт нафты WTI на Нью-Ёркскай таварнай біржы перавысіў $85 за барэль. На 15:29 паводле Менску снежаньскія ф'ючэрсы на WTI раслі на 1,52% - да $85,06 за барэль. Кошт тэхаскай маркі падняўся вышэй за адзнаку $85 за барэль упершыню з кастрычніка 2014 года, піша РБК.

Кошт снежаньскага ф'ючэрса на нафту маркі Brent расце на 1% і таргуецца на ўзроўні $85,61 за барэль, сведчаць звесткі таргоў на лонданскай біржы ICE.

Росту кошту спрыяла абмежаваная прапанова сыравіны на рынку і рост попыту на паліва дзякуючы аднаўленню сусветнай эканомікі пасля спаду, выкліканага пандэміяй каранавіруса.

Апошнія навіны