BE RU EN

Іран адрэагаваў на крызіс, справакаваны беларускім рэжымам на мяжы з ЕЗ

  • 25.10.2021, 14:03

Тэгеран апавясціў афіцыйны Менск.

Іран выказаў заклапочанасць з нагоды сітуацыі з іранскімі грамадзянамі, якія затрымаліся на беларуска-літоўскай мяжы. З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Саід Хацібзадэ. Ён адзначыў, што Іран «афіцыйна паведаміў беларускаму боку аб сур'ёзнай занепакоенасці сітуацыяй з іранскімі грамадзянамі, якія апынуліся ў пастцы на мяжы».

- Пасля таго, як Міністэрству замежных спраў стала вядома аб сітуацыі [з грамадзянамі Ірана], амбасадзе Ірана ў Беларусі было даручана тэрмінова заняцца гэтым пытаннем. Амбасада неадкладна звязалася з МЗС і іншымі адпаведнымі беларускімі органамі для атрымання дадатковай інфармацыі аб становішчы нашых суайчыннікаў, якія апынуліся ў пастцы на беларуска-літоўскай мяжы, і развязання іх праблем. Падчас гэтых званкоў амбасада заклікала да супрацоўніцтва кампетэнтныя беларускія ўстановы, - заявіў Саід Хацібзадэ.

Таксама прадстаўнік МЗС Ірана сказаў, што дэлегацыя пасольства адправілася ў памежныя раёны, дзе паводле некаторай інфармацыі павінны знаходзіцца грамадзяне гэтай краіны.

- Мы ўпэўненыя, што беларускі ўрад будзе супрацоўнічаць у рамках дружалюбных стасункаў Тэгеран-Менск. МЗС Ірана таксама будзе сур'ёзна займацца гэтым пытаннем датуль, пакуль не будуць развязаныя праблемы суайчыннікаў.

Апошнія навіны