BE RU EN

Санкцыі ў дзеянні: «Белавія» пазбаўляецца трох новых самалётаў

  • 25.10.2021, 19:01

І гэта толькі пачатак.

На гэтым тыдні авіякампанія «Белавія» адправіць тры свае самалёты Embraer E195-E2 у Казахстан. Адпраўка самалётаў можа адбыцца ўжо 26 кастрычніка, піша Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Верагодней за ўсё, яны будуць перададзеныя (на ўмовах арэнды, або поўнага продажу) казахстанскай авіякампаніі AirAstana, бо гэта адзіная авіякампанія ў Казахстане, якая дапушчана да эксплуатацыі Embraer E2.

Прычына такой пастановы ў тым, што бразільскі вытворца не выдае кампаніі абноўленую базу звестак, а без яе самалёты лятаць не могуць.

Апошнія навіны