BE RU EN

Пад Гародняй алень ужо тыдзень выходзіць на дарогу да людзей

  • 24.10.2021, 17:50

Жывёліна пазіруе на камеру.

Каля аграгарадка Парэчча на дарогу проста пад аўтамабілі выходзіць прыгожы алень. Ён зусім не баіцца людзей і не палохаецца аўтамабіляў, якія праязджаюць побач, піша «АвтоГродно».

- Ён выходзіць да людзей на дарогу паміж Рыбніцай і Багушоўкай. Ужо як тыдзень заўважаем яго тут. Ён абсалютна не баіцца людзей. Пазіруе на камеру. І выходзіць проста да аўто...Асцярожна... Калі ласка, не збіце гэтага прыгажуна, - напісаў у рэдакцыю выдання чытач.

Апошнія навіны