BE RU EN

Памёр рэжысёр «Асаблівасцяў нацыянальнага палявання» Аляксандр Рагожкін

  • 24.10.2021, 17:23

Рэжысёр памёр у Санкт-Пецярбургу ва ўзросце 72 гадоў.

Рэжысёр Аляксандр Рагожкін, які зняў знакамітыя фільмы пра «Асаблівасці...», а таксама стужку «Зязюля», памёр у Пецярбургу на 73 годзе жыцця. Гэтую інфармацыю пацвердзілі выданню «Фонтанка» на кінастудыі «Ленфільм».

Аляксандр Рагожкін - народны артыст Расеі і лаўрэат Дзяржпрэміі. Сярод ягоных прац - «Асаблівасці нацыянальнага палявання», «Асаблівасці нацыянальнай рыбалкі», «Асаблівасці нацыянальнага палявання ў зімовы перыяд», быў сцэнарыстам «Асаблівасцяў нацыянальнай палітыкі». Працаваў над серыяламі «Вуліцы разбітых ліхтароў» і «Забойная сіла».

«Абсалютна дзіўны, геніяльны, ён быў кашмарна недаацэнены (як, зрэшты, не толькі ён з ленфільмаўскіх найлепшых людзей)», - напісала пра яго на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» кінакрытык Вольга Шэрвуд.

Апошнія навіны