BE RU EN

Турцыя пачала набываць амерыканскія знішчальнікі F-16

  • 24.10.2021, 11:10

Умацаванне ваеннай моцы краіны таксама азначае ўзмацненне абароны NATO.

Міністр абароны Турцыі Хулусі Акар заявіў, што краіна запусціла працэдуру набыцця знішчальнікаў F-16 у ЗША. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны».

«Умацаванне Турцыі таксама азначае ўзмацненне абароны NATO», – адзначыў міністр. Ён падкрэсліў, што знішчальнікі F-16, якія ўжо знаходзяцца на ўзбраенні арміі краіны, патрабуюць абнаўлення. Паводле словаў Акара, Турцыя чакае ад ЗША не толькі новых паставак, але і «ўкладу ў мадэрнізацыю наяўных у Турцыі ваенных самалётаў».

Раней у кастрычніку паведамлялася, што Турцыя можа набыць расейскія знішчальнікі Cу-35 і Су-57 замест амерыканскіх F-16. У гэтым жа месяцы стала вядома, што Анкара звярнулася да Вашынгтона з просьбай аб пастаўках знішчальнікаў. Распрацоўку новай угоды пачалі пасля выключэння Турцыі з праграмы знішчальнікаў пятага пакалення F-35 Lightning II. Падставай для гэтага стала набыццё расейскіх сістэмаў СПА С-400.

Апошнія навіны