BE RU EN

«Арабы натоўпамі 20 чалавек з багажом ходзяць»

  • 24.10.2021, 10:33

Відавочцы расказалі пра наплыў нелегальных мігрантаў у цэнтры Менска.

Лукашысты прадаўжаюць напампоўваць Беларусь нелегальнымі мігрантамі. Пра сітуацыю на вуліцах Менска тэлеграм-каналу «Хартия 97%» расказалі відавочцы.

«Сёння была там – адны арабы. Натоўпамі 20 чалавек з багажом ходзяць. Нашых рэальна менш, чым прыезджых», – пішуць відавочцы.

«Мігрантаў у Менску становіцца ўсё больш: цяпер яны збіраюцца ў самым цэнтры сталіцы.

Паглядзіце, якая колькасць мігрантаў чакае сваёй адпраўкі на мяжу з Еўразвязам побач з уваходам у гандлёвы цэнтр «Галерэя Менск». Пры гэтым на відэа можна заўважыць, што ахоўнік ГЦ ходзіць каля іх і не разумее, як ён можа паўплываць на сітуацыю», – адзначаюць незалежныя тэлеграм-каналы.

Апошнія навіны