BE RU EN

Мігранты сталі часцей знікаць на беларускай мяжы без вестак

  • 23.10.2021, 20:24

Блізкія шукаюць іх праз сацыяльныя сеткі.

Паводле польскіх памежнікаў, толькі ў кастрычніку зафіксавана больш за 12 000 спроб нелегальна перайсці мяжу, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Мігранты апынуліся «паміж молатам і кавадлам»: Польшча не ў сілах прыняць столькі ўцекачоў і вымушаная адпраўляць іх назад, а міжнародны тэрарыст Лукашэнка, арганізуючы дастаўку нелегалаў за іхнія ж грошы, не спыняе іх пастаўляць няспыннай плынню. У выніку гэтыя людзі бадзяюцца пад голым небам днямі і тыднямі, часта без ежы і без сувязі, знікаючы цэлымі сем'ямі.

«Знайсці чалавека, які згубіўся на польскім баку, лягчэй, чым тых, хто згубіўся ў Беларусі. Мы не ўяўляем, куды наогул у Беларусі можна звяртацца, акрамя ААН» - наракае адміністратар адной з мігранцкіх суполак Рафар.

Дыктатар выкарыстоўвае людзей як эксплуатацыйны матэрыял для нападу на еўрапейскія краіны, а пра саміх людзях думаюць, імкнучыся дапамагчы, толькі ў тых жа еўрапейскіх краінах.

Апошнія навіны