BE RU EN

Мастак з Нідэрландаў робіць незвычайны стрыт-арт

  • 23.10.2021, 18:47

Ягоныя творы проста зачароўваюць.

Realt.by звярнуў увагу на творы нідэрландскага мастака JanIsDeMan. Ён робіць 3D муралы ды графіці на розных будынках, у памяшканнях i на парканах. Паглядзіце, якія яны файныя.

Творы мастака зачароўваюць. Ён ператварае звычайныя бакавіны будынкаў у рэалістычныя аб'ёмныя паліцы з кнігамі ды рознымі скульптурамі. Часам з некаторых ягоных графіці складана зразумець, ці сапраўды гэта намалявана.

Instagram-старонка мастака налічвае больш за 19 тысяч падпісчыкаў. Таксама ён мае ўласны сайт. Мастак ахвочы ажыццявіць нават самыя незвычайныя ідэі сваіх кліентаў.

Апошнія навіны