BE RU EN

Галоўны інфекцыяніст Менска выступіў супраць Таракана?

  • 23.10.2021, 12:59

Медык заявіў, што масавая вакцынацыя – адзіны шлях спыніць пандэмію.

Спыніць пандэмію COVID-19 можна толькі шляхам фармавання калектыўнага імунітэту. Такое меркаванне выказаў галоўны інфекцыяніст сталіцы Святаслаў Вельгін на «Радио-Минск».

– Адзіны шлях спыніць пандэмію – гэта стварэнне імуннай праслойкі. Да прыходу «дэльта»-штама казалі пра тое, што пры вакцынацыі 60% насельніцтва мы будзем абароненыя – сфармуецца папуляцыйны імунітэт. Цяпер трэба ўжо 70–80% насельніцтва прышчапіць. Таму трэба гэтай колькасці дасягаць. Іншага шляху няма, – заявіў Святаслаў Вельгін.

Нагадаем, што раней Лукашэнка на нарадзе пра праблемы эпідэміі каранавірусу ў Беларусі выступіў супраць абавязковага нашэння масак і масавай вакцынацыі насельніцтва. Пасля гэтага ў гарадах Беларусі быў скасаваны маскавы рэжым і паслабленыя антыкавідныя абмежаванні. Медыкі назвалі заявы Таракана вар'яцкімі і антынавуковымі.

Апошнія навіны