BE RU EN

Саакашвілі зрабілі пераліванне крыві

  • 23.10.2021, 12:24

Пасля працэдуры стан здароўя экс-прэзідэнта Грузіі стабілізаваўся.

Затрыманаму ў Грузіі былому прэзідэнту Міхаілу Саакашвілі зрабілі пераліванне крыві ў турме, ягоны стан здароўя стабілізаваўся. Пра гэта паведаміў у суботу, 23 кастрычніка, асабісты лекар Саакашвілі Нікалаз Кіпшыдзэ, паведамляе "Інтэрфакс".

"Адзін з параметраў аналізу крыві ў Саакашвілі быў дрэнным, таму мясцовыя турэмныя лекары і брыгада з рэанімабіля дапамаглі зрабіць мне пераліванне, пасля чаго стан Саакашвілі стабілізаваўся", – сказаў Кіпшыдзэ.

Ён настойвае на неабходнасці шпіталізаваць Саакашвілі ў гарадскую клініку пад назіранне лекараў, бо "крызіс можа паўтарыцца, а ў турэмным шпіталі справіцца з ім будзе складана".

"Цяпер стан здароўя Саакашвілі здавальняльны, лепшы, чым быў учора", – сказаў Кіпшыдзэ.

Раней лекар казаў, што Саакашвілі гатовы легчы ў лякарню, але не ў турэмную. Стан палітыка пагоршыўся праз галадоўку, распачатую пасля затрымання.

Апошнія навіны