BE RU EN

Аператарка, якую застрэліў падчас здымак актор Балдуін, была ўкраінкай

  • 22.10.2021, 12:02

Яе клікалі Галіна Гатчынс.

Знакаміты галівудскі актор 63-гадовы Алек Балдуін застрэліў аператарку-ўкраінку падчас здымак фільма "Іржа" у Нью-Мексіка (ЗША). Папярэдне вядома, што рэквізітная вінтоўка была зараджанай, паведамляе "РБК-Украіна".

42-гадовую ўкраінку, якая працавала на здымках вестэрна аператарам-пастаноўшчыкам, клікалі Галіна Гатчынс. Жанчына - ураджэнка Украіны.

З інфармацыі выдання Deadline, Галіну тэрмінова даставілі на гелікаптэры ў шпіталь, але яна памерла.

Акрамя таго быў паранены 48-гадовы рэжысёр стужкі Джоўэл Соўза. Ён быў таксама шпіталізаваны карэтай хуткай дапамогі з раненнем у плячо.

Што адбылося падчас здымак

"Дэтэктывы расследуюць, як выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя і які тып набою быў выпушчаны. Наконт гэтага інцыдэнту вядзецца актыўнае расследаванне", - расказалі праваахоўнікі.

Вядома, што Алек Балдуін - выканаўца галоўнай ролі ў стужцы - узвёў курок вінтоўкі і зрабіў некалькі стрэлаў падчас рэпетыцыі. Зброя павінна было быць зараджаная халастымі, але ў ёй былі баявыя патроны.

Галіна атрымала раненне ў жывот і памерла падчас экстранай аперацыі на страўніку.

Апошнія навіны