BE RU EN

Сталі вядомыя дэталі біяграфіі пракурора Стоўбцаў, што аскандаліўся

  • 21.10.2021, 21:50

Сяргей Грыцук - пляменнік старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Сяргей Грыцук - пляменнік старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Як стала вядома «Нашей Ниве», звольнены з працы Сяргей Грыцук - пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук і з раскладу прыёму насельніцтва на сайце Генпракуратуры.

«Грыцук страціў пасаду праз тое, што нядаўна, пасля аднаго з банкетаў у рэстарацыі, адмовіўся плаціць па рахунку, непрыемна ўразіўшыся выніковымі лічбамі, - распавядаюць суразмоўцы «Нашай Нівы». - У выніку атрымаўся скандал з выклікам міліцыі, які Грыцук паспрабаваў вырашыць, дастаўшы пасведчанне».

Начальства метады Грыцука не ацаніла - больш ён не працуе. Новы пракурор яшчэ не прызначаны.

Пра самаго Грыцука асаблівай інфармацыі ў адкрытым доступе няма. Вядома, што раней ён працаваў у Смалявіцкай пракуратуры.

Як стала вядома «Нашай Ніве» пасля выхаду публікацыі, Сяргей Грыцук - пляменнік старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і сябра Савета Рэспублікі Віктара Чайчыца. Маці Грыцука і Чайчыц - родныя брат і сястра.

Апошнія навіны