BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы пра ноту рэжыму Лукашэнкі: са злачынцамі складана гаварыць на мове дыпламатыі

  • 21.10.2021, 20:17

Кантакты Літвы з рэжымам мінімальныя.

Міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, каментуючы ноту пратэсту, якую Літва ўручыла ў сераду Беларусі, заявіў, што «са злачынцамі» складана гаварыць на палітычнай і дыпламатычнай мове, паведамляе delfi.lt.

У інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas у чацвер міністр паведаміў, што цяпер кантакты з Менскам мінімальныя, бо ён працягвае весці «злачынныя дзеянні, каб стварыць месцы ціску» на Еўразвяз, Літву, Польшчу і Латвію.

«Відавочна, што са злачынцамі, як мы іх называем, гаварыць на якой-небудзь палітычнай і дыпламатычнай мове досыць складана. Са злачынцамі звычайна мы гаворым у судзе, тады выказваюцца пярэчанні, мы чакаем пакарання ці хаця б кампенсацыі. Гэты варыянт не выкінуць з парадку дня», - заявіў Г. Ландсбергіс.

У сераду Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту пратэсту Беларусі ў сувязі з неаднаразовымі парушэннямі дзяржмяжы. Нота была ўручаная пасля таго, як у панядзелак на ўчастку мяжы ў Друскеніцкім самакіраванні беларускі памежнік падышоў да знака дзяржаўнай мяжы Літвы.

Апошнія навіны