BE RU EN

Да +14°С чакаецца ў Беларусі 22 кастрычніка

  • 21.10.2021, 18:47

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі.

Дажджы, вецер і да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 22 кастрычніка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 6-11 м/с, парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-9 градусаў. Удзень будзе 8-14 цяпла.

Апошнія навіны