Навукоўцы назвалі самую эфектыўную схему COVID-вакцынацыі
- 21.10.2021, 16:37
Даследаванне праводзілася на тэрыторыі Швэцыі.
Навукоўцы Швэцыі правялі даследаванне эфектыўнасці камбінавання дозы AstraZeneca з дозай мРНК-вакцын Moderna або Pfizer.
Эфект выявіўся мацнейшым, чым прыём дзвюх доз AstraZeneca, паведамляе The Lancet.
Даследаванне закранула грамадзян, вакцынаваных на тэрыторыі Швэцыі. Да 5 ліпеня гэтага года такіх выявілася амаль 3,5 млн чалавек.
Так сярод прышчэпленых дзвюма дозамі сабралі групы:
94 569 чалавек, прышчэпленых паводле схемы AstraZeneca і Pfizer (эфектыўнасць вакцынацыі склала 67%),
16 402 - AstraZeneca і Moderna (эфектыўнасць вакцынацыі склала 79%),
430 100 - AstraZeneca і AstraZeneca (эфектыўнасць вакцынацыі склала 50%).
Пры аналізе дзвюх змешаных схем была выведзеная сумарная эфектыўнасць 68%, што значна вышэй за 50% гамалагічнай схемы выключна AstraZeneca.
«Выкарыстанне схемы AstraZeneca-мРНК - эфектыўная альтэрнатыва для павышэння калектыўнага імунітэту супраць COVID-19, у тым ліку супраць «дэльта»-штама, які дамінаваў у пацверджаных выпадках цягам перыяду даследавання», - рэзюмуюць навукоўцы.