BE RU EN

Медыкі расказалі пра карысць фісташак

  • 21.10.2021, 14:05

Аднак яны павінны быць несалёнымі і не пражанымі.

Дыетолаг, доктар медыцынскіх навук Марыят Мухіна 20 кастрычніка распавяла, чым карысныя фісташкі, пішуць «Известия».

«Фісташкі станоўча ўплываюць на сэрцава-судзінную сістэму, бо змяшчаюць магній. Акрамя таго, яны насычаныя бялком, антыаксідантамі, амінакіслотамі, кальцыем і жалезам», - адзначыла экспэртка ў гутарцы з «Народными новостями».

Удакладняецца, што найбольш карысныя несалёныя, не пражаныя фісташкі. Гэты прадукт таксама рэкамендуецца ўжываць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту і анеміі.

Апошнія навіны