BE RU EN

ЕСПЧ забараніў Расеі экстрадаваць беларуса

  • 21.10.2021, 12:58

Вадзім Дубойскі знаходзіцца ў Белгарадзе.

Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў Расеі экстрадаваць у Беларусь Вадзіма Дубойскага. ЕСПЧ пагадзіўся з довадамі абароны аб магчымасці пераследу і катаванняў у дачыненні да берасцейца на радзіме, паведамляюць naviny.by.

На запыт беларускіх уладаў Дубойскі быў затрыманы ў Расеі ў красавіку. Маладога чалавека ўзялі пад варту ў СІЗА Белгарада.

У жніўні 2020 года ў Берасці Вадзіма затрымалі і збілі, але адпусцілі без пратаколу. Мужчына зняў пабоі, пасля чаго на яго завялі справу за масавыя беспарадкі. Увосень 2020 гады ён з'ехаў у Расею.

Нагадаем, раней ЕСПЧ забараніў Расеі выдаваць Беларусі байца Аляксея Кудзіна, але расейскія ўлады праігнаравалі гэтую пастанову. Зараз Кудзін знаходзіцца ў беларускай турме.

Апошнія навіны