BE RU EN

У Індыі песнямі і танцамі адсвяткавалі мільярдную COVID-вакцынацыю

  • 21.10.2021, 12:16

Відэафакт.

У Індыі 21 кастрычніка ўвялі мільярдную дозу вакцын супраць каранавіруса. Пераадолеўшы гэтую адзнаку, Індыя стала другой пасля Кітая ў тэмпах вакцынацыі. Пра гэта піша AP.

Адзначаецца, што 75% дарослага насельніцтва Індыі атрымала хаця б адну дозу вакцыны, а 30% цалкам імунізаваных двума дозамі.

Як піша Reuters, індыйскае Міністэрства аховы здароўя з такой нагоды абвясціла аб музычных і іншых праграмах па ўсёй краіне. Таксама адмыслова падсветляць нацыянальныя помнікі.

Калі вясной у Індыі з дэльта-штаму каранавіруса штодня рэгістравалі амаль паўмільёна выпадкаў заражэння, то ўчора там пацверджана блізу 14 тысяч новых заражэнняў. Даследаванні антыцелаў да віруса летам паказалі, што больш за 60% насельніцтва ўжо маюць імунітэт да SARS-CoV-2.

Зараз у Індыі штодня ўводзяць пяць млн доз вакцыны, гэта 20% ад пікавага значэння.

Як паведамлялася раней, Індыя будзе вакцынаваць дзяцей ад двух гадоў прэпаратам Covaxin.

Апошнія навіны