BE RU EN

У Гомелі «знік» начальнік Цэнтральнага АУС

  • 21.10.2021, 11:37

Рэжым замятае сляды?

У Гомелі звольнены начальнік Цэнтральнага АУС? Прозвішча Аляксандра Штрапава знікла з графіка асабістага прыёму на сайце МУС, паведамляе «Флагшток».

Раней, 12 кастрычніка журналіст і грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі паведаміў у сябе на старонцы ў Facebook, што ў Цэнтральным РАУС серыя арыштаў. Пазней, 16 кастрычніка, Жукоўскі удакладніў, што начальнік і яго падначаленыя ўсё ж на волі - яны звольненыя.

Вядома, што пасля выбараў у Цэнтральным РАУС пад кіраўніцтвам Штрапава адбываліся збіццё і катаванні грамадзянаў, якія былі затрыманыя падчас мірных пратэстаў.

Апошнія навіны