BE RU EN

«Маму забіралі - трупы ляжаць стосамі»

  • 21.10.2021, 9:02

Беларуска расказала аб маштабах эпідэміі COVID-19 у Гомелі.

Гамяльчанка пахавала сваю маму, якая хварэла на каранавірус, і расказала на сваёй старонцы ў сацсетцы пра ўбачанае ў моргу:

«Калі застаўся яшчэ хто-небудзь, хто верыць у статыстыку Міністэрства аховы здароўя, то я раскажу, як маму з морга забіралі. Трупы ляжаць стосамі на сталах, на падлозе. На вуліцы - чарга з рытуальных машын».

Як удакладніў «Флагшток», гаворка ідзе пра моргу гарадской клінічнай лякарні №3.

Мама гамяльчанкі памерла ў шпіталі, апошнім часам яна ляжала ў рэанімацыі. Жанчына дадала, што яе бацька таксама трапіў у шпіталь, але ягоны стан не такі цяжкі. Ён паспеў зрабіць прышчэпку «Спутнікам» летам. А мама толькі ў пачатку кастрычніка Вакцынавалася кітайскім прэпаратам.

Таксама гамяльчанка дадала, што цяпер цяжка купіць у Гомелі труну - рытуальныя канторы перасталі прадаваць труны ў выпадку, калі не заказваць у іх паслугі пахавання. Выбар трунаў пакуль ёсць у суседнім Добрушы.

Апошнія навіны