БАР: Страйк зломіць усе карты прыдуркаватаму дзеду
- 20.10.2021, 19:31
Стратэгічны момант.
- Сёння ў нас ёсць усе шанцы перамагчы. Рэшткі сістэмы цяпер падпарадкаваныя хаосу. Хтосьці падчышчае за сабой хвасты, кіраўнікі прадпрыемстваў, напрыклад, пасля шэрагу нашых расследаванняў пачалі падчышчаць сваю біяграфію ў сеціве. Хтосьці сутаргава хавае свае нарабаваныя грошы, бо разумее, што старычына хутка прыйдзе і па іх, - піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР).
Тым часам усплываюць то «рэферэндум», то карты, то каранавірус, то нелегалы і многія іншыя тэмы. Але чамусьці мала хто кажа «Застрайкуе краіна - і гэтага ўсяго не будзе». Гэта самая відавочная выснова.
Страйк зломіць усе карты не толькі прыдуркаватаму дзеду, але і іншаму ягонаму сябру-пенсіянеру.
Але ж высілкаў… Проста застацца дома на пару тыдняў.
Страйку быць!