BE RU EN

Да +20°С чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка

  • 20.10.2021, 18:02

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі.

Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13. Удзень будзе 14-20 градусаў цяпла.

Апошнія навіны