BE RU EN

Агульны збор

  • TELEGRAM-КАНАЛ «БЕЛАРУСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ РАБОЧЫХ» (БАР)
  • 20.10.2021, 17:39

Пачаць можна з дзясяці таварышаў.

Кожны з нас - патэнцыйны страйковец і завадатар усяго руху ў сябе на працоўным месцы. Пытанне толькі прыкладзеных высілкаў для перамогі.

Кожны з нас мае стасункі з сябрамі ў чатах, стэлефаноўваецца з тымі, хто выехаў і з тымі, хто застаўся дома. Але самае галоўнае, што нас аб'ядноўвае - жаданне свабоды.

Забастоўка - найбольш просты варыянт вызваліць краіну ад sinih palcev. І кожны можа стаць не проста страйкоўцам, але валанцёрам страйкавага руху. Рабіць нічога практычна не трэба. Усяго толькі патэлефанаваць сябрам (або напісаць) і даведацца, ці чулі яны пра перадстрайкавы стан і нагадаць ім пра падрыхтоўку да стачкі. Пачаць можна хоць бы з дзясяці таварышаў, а далей хваля пойдзе сама сабой і мы і азірнуцца не паспеем, як самі наладзім паміж сабой варыянты каардынацыі, узаемадапамогі, ды і проста цёплых стасункаў з аднадумцамі. Галоўнае - памятайце пра бяспеку.

Стачцы быць!

Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне рабочых» (БАР) (БОР)

Апошнія навіны