BE RU EN

Стала вядома, як Саакашвілі трапіў у Грузію

  • 20.10.2021, 17:17

Пра гэта распавяла мясцовая пракуратура.

Былы прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі прыбыў у краіну з Украіны 28 верасня. Як выявілася, ён хаваўся ў грузавіку з малочнай прадукцыяй. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры краіны, менавіта сам пракурор Грузіі Кока Кацытадзэ, піша сайт «Навіны Грузія».

«28 верасня прыкладна а 23:00 з Украіны, ...> порта Чарнаморск, у порт Паці прыбыў паром пад назвай «Вільня». З названага парома прыкладна а 01:04 ужо 29 верасня выехаў прычапны транспартны сродак - трэйлер фірмы SCANIA, які належыць кампаніі IKA TRANS, за стырном яго знаходзіўся Э. Ц. ...> Пасля таго, як машына ад'ехала на некалькі дзясяткаў метраў ад порта, Э. Ц. спыніў яе, падышоў да дзвярэй прычэпа, адкуль а 01:49 выйшаў Міхаіл Саакашвілі», - распавёў Кацытадзэ.

Апошнія навіны