BE RU EN

Еўрапарламент прысудзіў прэмію Андрэя Сахарава Аляксею Навальнаму

  • 20.10.2021, 15:35

Гэта галоўная ўзнагарода Еўразвязу ў галіне правоў чалавека.

Еўрапарламент прысудзіў расейскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Пра гэта паведамляюць дзве крыніцы «Радыё Свабода», знаёмыя з абмеркаваннем узнагароды. Афіцыйнае абвяшчэнне пераможцы адбудзецца пасля 20 лістапада.

Прэмія Сахарава - галоўная ўзнагарода Еўразвязу ў галіне правоў чалавека. Кандыдатура расейскага апазіцыянера была вылучаная найбуйнейшай фракцыяй Еўрапарламента - Еўрапейскай народнай партыяй, а таксама трэцяй у колькасці дэпутатаў фракцыяй лібералаў «Абнавіць Еўропу», з фармулёўкай «за мужнасць у барацьбе за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека».

Нагадаем, прэмію Сахарава за 2020 год уручылі прадстаўнікам дэмакратычнай апазіцыі Беларусі.

Апошнія навіны