BE RU EN

У журналістаў «Новага часу» праходзяць ператрусы

  • 20.10.2021, 14:44

Галоўную рэдактарку забралі ў СК.

Стала вядома, што галоўную рэдактарку выдання «Новы час» Аксану Колб забралі ў СК. У намесніка рэдактара, журналіста Сяргея Пульшы, прайшоў ператрус, паведамляе БАЖ.

Учора дома ў фотакарэспандэнта «Новага часу» Дзмітрыя Дзмітрыева таксама прайшоў ператрус. Была канфіскаваная ўся тэхніка. У жніўні паведамлялася, што апошняя рэспубліканская незалежная газета «Новы час» больш не будзе выходзіць у друкаваным выглядзе. Усе друкарні адмовіліся яе друкаваць.

Апошнія навіны