BE RU EN

Лаўроў пахваліў талібаў за сітуацыю ў Афганістане

  • 20.10.2021, 12:59

Расейскі міністр сустрэўся з верхаводамі баевікоў.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў правёў у Маскве сустрэчу з прадстаўнікамі радыкальнага афганскага руху "Талібан", якія прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй і забароненыя ў Расеі.

Пра гэта паведамляе РІА "Нвовости" ў сераду, 20 кастрычніка.

Падчас перамоў Лаўроў прызнаў, што змена ўлады ў Афганістане - факт, які адбыўся. Таксама ён адзначыў намаганні талібаў для стабілізацыі становішча ў краіне.

"Цяпер ва ўладзе новая адміністрацыя. Гэты факт, які адбыўся ускладае вялікую адказнасць ужо на рух талібаў. Адзначаем што зробленыя ім намаганні для стабілізацыі вайсковага-палітычнага становішча, наладжванне дзейнасці дзяржаўнага апарату", - адзначыў кіраўнік МЗС РФ.

Лаўроў падкрэсліў, што задача дасягнення ўстойлівага міру ў Афганістане па-ранейшаму актуальная.

"Залог яе паспяховага развязання бачым, перш за ўсё, у фармаванні па-сапраўднаму інклюзіўнага ўрада, які павінен цалкам адлюстроўваць інтарэсы ўсіх не толькі этнічных, але і палітычных сілаў краіны", - сказаў міністр.

Ён запэўніў, што Расея найбліжэйшыя дні плануе "накіраваць прыязнаму афганскаму народу чарговую партыю гуманітарнай дапамогі".

Раней талібы заявілі пра перамовы з Расеяй аб прызнанні іх ўрада. Гаворка ідзе аб дыпламатычных стасунках, без якіх далейшае супрацоўніцтва проста немагчымае, растлумачылі ў "Талібане".

Апошнія навіны