BE RU EN

«Рэсурсы на нулі»: лекарка расказала пра імклівы рост захворвання на COVID-19 сярод дзяцей у Беларусі

  • 20.10.2021, 12:12

Медыкі ўжо не даюць рады нагрузцы.

Нястача лекараў у дзіцячай кансультацыі Мар'інагорскай ЦРБ прывяла да таго, што на дом будуць ездзіць толькі да дзяцей да трох гадоў і дзяцей з інваліднасцю.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Са слоў лекаркі, астатнія дзеці з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі або тэмпературай будуць накіроўвацца ў асобны дзіцячы кабінет у інфекцыйным крыле, дзе 12 гадзін на дзень шэсць дзён на тыдзень, без перапынку будуць працаваць лекары і медсёстры. У кожнага дзіцяці з тэмпературай будуць браць мазок на ПЛР, пры неабходнасці рэнтген. Спецыяльна для гэтага нават павялічаны час працы паліклінікі, але як дасць рады такой нагрузцы лабараторыя - незразумела. «Ну вось і ўсё, рэсурсы на нулі», - пракаментавала гэтую сітуацыю медработніца.

І ў такіх умовах лекарам зноў вяртаюць наданне планавай меддапамогі і касуюць кантроль маскавага рэжыму. Усе гэтыя неадэкватныя дзеянні толькі стымулююць распаўсюджванне каранавіруса, ператвараючы і без таго невыносную працу медыкаў у сапраўднае пекла.

Апошнія навіны