BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы заклікаў ЕЗ прыняць новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 19.10.2021, 19:26

Анджэй Дуда правёў сустрэчу з прэзідэнтам Літвы.

Анджэй Дуда заклікаў ЕЗ прыняць новы пакет санкцый супраць беларускіх уладаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Падчас свайго візіту ў Вільню прэзідэнт Польшчы заявіў, што гэта будзе адказам рэжыму Лукашэнкі на стварэнне міграцыйнага крызісу.

- Мы хочам дапамагчы тым, хто знаходзіцца на мяжы праз беларускія ўлады. Мы хацелі ім дапамагчы і адправілі гуманітарную дапамогу. Але ёсць так, як сказаў прэзідэнт Наўседа, - гібрыдная атака беларускіх уладаў на Еўрапейскі Звяз.

У Літве прэзідэнт Дуда сустрэўся з літоўскім калегам Гітанасам Наўседам. Адна з галоўных тэм візіту - абарона мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны