BE RU EN

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі можа выпасці першы снег

  • 19.10.2021, 16:53

З'явіўся прагноз надвор'я на заўтра.

Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры месцамі ў Беларусі ў сераду. Уначы на захадзе, а раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне магчымыя дажджы. На паўночным усходзе можа прайсці мокры снег.

Тэмпература паветра ў начны час складзе ад мінус 5 градусаў на ўсходзе да +8 на захадзе (у Менску - ад 2 да 4), удзень - 8-14 цяпла (на захадзе - да +16, у сталіцы - ад +10 да +12 градусаў).

Апошнія навіны