BE RU EN

БАР: Рыхтуйце прадуктовыя запасы і фінансавыя падушкі

  • 19.10.2021, 16:44

Неўзабаве ўся краіна застанецца дома.

Уначы ў Бабруйску гарэла лякарня. Усё часцей мы сутыкаемся з паведамленнямі аб усялякага кшталту пажарах у розных кутках нашай краіны на розных прадпрыемствах, піша «Беларускае аб'яднанне рабочых» (БАР)

Што гэта, спроба ўтаіць нейкія факты? Знішчэнне довадаў? Ці проста халатнасць?

Што б гэта ні было, такога быць не павінна. Гэта псаванне маёмасці, якая належыць дзяржаве, гэта значыць - нам з вамі! Хтосьці ці штосьці метадычна лезе ў нашу кішэню.

Годзе. Рукі прэч. Мы не гатовыя трываць халатнасць кіраўнікоў, прызначаных рэжымчыкам. Мы - рабочыя Беларусі - самі будзем вызначаць, што і як развіваць. Самі будзем развязваць вострыя праблемы, тое, што павінна ісці ў першую чаргу, а што ў апошнюю.

Рыхтуйце прадуктовыя запасы і фінансавыя падушкі. Неўзабаве ўся краіна застанецца дома. Неўзабаве мы пакажам, хто тут галоўны.

Апошнія навіны