BE RU EN

Сенат Чэхіі можа прагаласаваць у пытанні пазбаўлення паўнамоцтваў прэзідэнта краіны

  • 19.10.2021, 15:46

Гэта звязанае са здароўем Мілаша Зэмана.

Сенат Чэхіі ўжо 5 лістапада можа правесці галасаванне наконт пазбаўлення паўнамоцтваў прэзідэнта краіны Мілаша Зэмана. Гэта звязанае з ягоным станам здароўя. Зэман шпіталізаваны.

Лекары не абнародуюць дыягназ, спасылаючыся на неабходнасць згоды самога прэзідэнта. Зэману 77 гадоў.

Зэмана тэрмінова шпіталізавалі на наступны дзень пасля выбараў 8-9 кастрычніка, на якіх ягоны хаўруснік, прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш саступіў групе апазіцыйных партый. Яны атрымалі большасць месцаў у ніжняй палаце і імкнуцца сфармаваць новы ўрад.

Апошнія навіны