BE RU EN

У Менскім абласным тэхнапарку на плошчы 2000 квадратных метраў загарэліся покрыўкі

  • 19.10.2021, 15:16

На месцы здарэння працуе восем пажарных машын.

Ратавальнікі ліквідуюць пажар на адкрытай пляцоўцы ГП «Мінскі абласны тэхнапарк». Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння працуе восем пажарных машын, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне аб загаранні покрывак на тэрыторыі ГП «Мінскі абласны тэхнапарк» у вёсцы Станок-Вадзіца Смалявіцкага раёна паступіла выратавальнікам сёння а 13.08.

Падраздзяленні МНС па прыбыцці ўстанавілі, што пажар пачаўся на адкрытай пляцоўцы складавання тэкстыльнага корда на плошчы 2000 кв. метраў.

Загінулых і пацярпелых няма.

На месцы здарэння працуе 8 пажарных машын. А 14.20 пажар быў лакалізаваны.

Апошнія навіны