BE RU EN

Кіраўнік МЗС Расеі: Мы не забыліся пра сітуацыю з «Комсомольской правдой» у Беларусі

  • 19.10.2021, 14:50

Лаўроў заявіў, што гэтае пытанне ставяць перад Менскам.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не забылася пра сітуацыю з «КП в Беларуси». «Мы гэтае пытанне ставім перад нашымі беларускімі калегамі», - цытуе ягоныя словы РІА «Новости». Лаўроў дадаў: «Прадаўжаем ім займацца».

Пасля з'яўлення на сайце kp.by матэрыялу, у якім былі словы пра загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі менскага айцішніка Андрэя Зэльцэра ягонай аднакласніцы, сайт у Беларусі заблакавалі. Аўтара Генадзя Мажэйку затрымалі. 5 кастрычніка «КП» абвясціла, што закрывае сваё прадстаўніцтва ў Менску.

Апошнія навіны