BE RU EN

Таракан выступіў супраць маскавага рэжыму ў Беларусі

  • 19.10.2021, 12:44

І гэта ў самы разгар эпідэміі COVID-19.

Сёння Таракан сабраў нараду аб COVID-19. Падчас яго ўзурпатар выступіў супраць абавязковага маскавага рэжыму ў крытычны перыяд эпідэміі.

Адзначым, што на сходзе і чыноўнікі, і Лукашэнка былі без масак.

Заклікаем вас выконваць маскавы рэжым, бо гэта можа выратаваць і вашае жыццё, і жыцця вашых блізкіх.

«Мы ж яшчэ павінны перамагчы, а гэта значыць, што нам патрэбныя сілы, і мы абавязаны дапамагаць, а не забіваць адзін аднаго. Таму давайце прызнаем: хто не ў масцы - той лукашыст. І хай чалавек захоўвае дома хоць сотню бел-чырвона-белых сцягоў: калі пры гэтым ён не ў стане надзець маску ў гастраноме - значыць, лукашыст, і няма чаго прыкрывацца сцягам. Маска - вось галоўны палітычны маркер цяперашняй восені. Ну і гатоўнасць да страйку, вядома», - пісала ў артыкуле для сайта Charter97.org журналістка Ірына Халіп.

Апошнія навіны