BE RU EN

Палёт Мі-8 у Расеі скончыўся аварыйнай пасадкай

  • 19.10.2021, 11:03

Чарговае надзвычайнае здарэнне з гелікаптэрам адбылося на Таймыры.

Гелікаптэр Мі-8 перапыніў палёт і здзейсніў пазапланавую пасадку на Таймыры, паведаміў «Інтэрфаксу» інфармаваная крыніца.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, гелікаптэр сеў за некалькі кіламетраў ад вёскі Каравул.

На борце знаходзяцца 11 чалавек. Са слоў крыніцы, пасажыры і экіпаж выжылі пры аварыйнай пасадцы.

Апошнія навіны