BE RU EN

Лукашэнкаўскі МУС прапанаваў пазбаўляць беларусаў грамадзянства праз працу за мяжой

  • 18.10.2021, 21:17

Толькі забастоўка зможа спыніць ябацькаў, якія з глузду з’ехалі.

Вячаслаў Арлоўскі, начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, выказаў ідэю пра тое, каб пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія з'ехалі за мяжу і «адтуль робяць усё магчымае, каб нашкодзіць дзяржаве».

Ён нагадаў, што ў чэрвені ўвайшла ў дзеянне ініцыяваная МУС змена ў закон аб грамадзянстве:

- З гэтага моманту асобы, якія набылі беларускае грамадзянства, могуць яго страціць, калі паводле прысуду суда яны будуць прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні шэрагу злачынстваў - экстрэмісцкіх, тэрарыстычных або такіх, што наносяць цяжкую шкоду інтарэсам Беларусі. Ёсць у гэтым спісе і артыкул 361 КК, пра які зараз гаворым. Варта адзначыць, што гэтыя змены мы распрацоўвалі два гады. І тады гаворка ішла толькі пра страту грамадзянства асобамі, якія гэта грамадзянства набылі, а не сталі беларусамі паводле права нараджэння.

Але я ўважаю, што трэба паглядзець далей. Людзі, якія збеглі з нашай краіны, не павінны мець права называцца беларусамі.

На думку Вячаслава Арлоўскага, ёсць неабходнасць разгледзець пытанне аб пазбаўленні іх грамадзянства.

- У выніку яны не змогуць прыехаць у Беларусь у вольным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, - заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.

Апошнія навіны