BE RU EN

У Гішпаніі правялі першы чэмпіянат свету ў гульні з паветраным шарыкам

  • 18.10.2021, 19:30

Турнір быў арганізаваны футбалістам «Барселоны» Жэрарам Піке.

У гішпанскім горадзе Тарагона прайшоў першы чэмпіянат свету ў гульні з паветраным шарыкам - Balloon World Cup. Пра гэта паведамляе BBC.

Турнір праходзіў на пляцоўцы памерам 8 на 8 метраў. На яе паставілі аўтамабіль, канапы і розныя іншыя прадметы, якія перашкаджалі гульцам перасоўвацца. Сутнасць гульні ў тым, каб не даць шарыку ўпасці на зямлю.

Турнір арганізаваў футбаліст «Барселоны» Жэрар Піке і вядомы ў Гішпаніі блогер Ібай Льянас.

«Гэта было цудоўна, гэта нешта зусім іншае. Часам трэба выйсці з сваёй зоны камфорту і паспрабаваць нешта новае», - сказаў Піке.

Турнір быў натхнёны серыяй вірусных відэа ад сям'і Арэндонда з Арэгона (ЗША). Браты Антоніа і Дыега, а таксама іх сястра Ізабэль пачалі выкладаць відэа з гэтай гульнёй у Tik-Tok падчас ізаляцыі праз пандэмію каранавіруса.

Антоніа і Дыега выступалі за каманду ЗША на гэтым турніры, усяго ў ім узялі ўдзел гульцы з 32 краін.

Апошнія навіны