BE RU EN

Буйны пастаўшчык прадуктаў харчавання банкрутуецца ў Менску

  • 18.10.2021, 19:02

Вытворчасць паводле справы распачатая ў Эканамічным судзе сталіцы.

Эксклюзіўны пастаўшчык Toffifee і іншых кандытарскіх брэндаў, кампанія «Антери» праходзіць працэдуру банкруцтва ў Менскім эканамічным судзе, піша OfficeLife.

Пра памер доўгу кампаніі пакуль не паведамляецца. «Антери» зарэгістраваная як аптовы прадавец у Менску, у вайсковым гарадку Уручча. Спецыялізуецца фірма на кандытарскіх вырабах і крупах.

Акрамя Toffifee, «Антери» ў Беларусь пастаўляла таксама печыва расейскай United Bakers (цяпер гэта частка транснацыянальнай Kellog's), і прэміяльныя кандытарскія вырабы з-за мяжы.

Апошнія навіны