BE RU EN

У Бабруйску бракуе не толькі кіроўцаў, але і сантэхнікаў са слесарамі

  • 18.10.2021, 16:58

Неўзабаве мы ўсе застанемся дома.

У Бабруйску не стае не толькі кіроўцаў аўтапарка, але і сантэхнікаў са слесарамі, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Начальнік ЖРЭУ Ленінскага раён паведаміў, што камунальнікі не паспяваюць своечасова рэагаваць на скаргі.

«Паводле нарматываў тэрмін разгляду скаргаў не павінен перавышаць дзень, але ў гэты нарматыў не заўсёды атрымоўваецца ўпісацца: недахоп кадраў. Мала таго, што сантэхнікі і так у дэфіцыце, дык яшчэ многія захварэлі. У ЖЭУ-1, напрыклад, павінна быць адзінаццаць слесараў, па факце - толькі шэсць».

Апошнія навіны