BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя: Больш за 23 тысячы беларусаў хварэюць на каранавірус

  • 18.10.2021, 16:45

З'явілася новая зводка аб сітуацыі з каранавірусам у краіне ад Міністэрства аховы здароўя.

За дзень былі зарэгістраваныя 1956 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1170. Памерлі 15 чалавек, піша «Онлайнер».

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне былі зарэгістраваныя 573 943 чалавекі са станоўчым тэстам. Ачунялі 546 415 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4417 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулы дзень выкананыя 26 377 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 143 327 тэстаў.

Афіцыйна ў краіне на каранавірус хварэюць 23 111 чалавек.

Апошнія навіны