BE RU EN

Памёр былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл

  • 18.10.2021, 15:16

Яму было 84 гады.

У ЗША на 85-м годзе жыцця памёр былы дзяржсакратар Колін Паўэл, паведамляе CNN. Яму было 84 гады.

«Генерал Колін Л. Паўэл, былы дзяржсакратар ЗША і старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, сканаў сёння раніцай праз ускладненні, выкліканыя COVID-19», - гаворыцца ў паведамленні.

Паўэл займаў пасаду дзяржсакратара ЗША ў перыяд першага тэрміну прэзідэнцтва Джорджа Буша малодшага (2001-2005).

Апошнія навіны